Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» на пасяджэнні дыялогавай пляцоўкі ў Брэсце
- 20 апреля 2022 20:54:03
Сёння ў горадзе над Бугам
адбылося чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні рукапісу вучэбнага
выдання па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» для ўстаноў
вышэйшай адукацыі. На гэты раз абмеркаванне праходзіла ў Брэсцкім
дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна.
Адкрыла пасяджэнне намеснік
Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Старавойтава, якая звярнулася да
прысутных з прывітальным словам. На змесце выдання падрабязна спыніліся яго аўтары:
Аляксандр Каханоўскі, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта, і Вадзім Гігін, гісторык, палітолаг і публіцыст, галоўны рэдактар
часопіса «Беларуская думка».
Да дыскусіі, якая тычылася зместу рукапісу вучэбнага выдання «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», арганізацыі адукацыйнага працэсу па адпаведнай навучальнай дысцыпліне, падрыхтоўкі прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама сучасных метадаў і тэхналогій яе выкладання, далучыліся Юрый Бондар, рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, і Аляксандр Савіч, дэкан гістарычнага факультэта БрГУ.
У рамках дыскусійнай пляцоўкі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» прадставіла камплект кніг «Гістарычная памяць» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і бібліятэк. Пра кнігу «Живая боль войны» распавяла яе аўтар, журналіст і галоўны рэдактар часопіса «Здоровый образ жизни» Ларыса Кучарава. Выданні «Памятные места Беларуси», «99 знакамітых мясцін Беларусі» (выдадзена на рускай і беларускай мовах) прэзентаваў Зміцер Кашавар, адзін з аўтараў-укладальнікаў і па сумяшчальніцтве начальнік аддзела маркетынгу выдавецтва. Пра кнігі «Золотые правила народной культуры», «Сакральный мир традиций» і «Я помню ўсё…» (серыя «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”») расказала Анастасія Радзікевіч, намеснік дырэктара па маркетынгу і продажам.
Пожалуйста зарегистрируйтесь