«Вярнуць беларусам імёны іх слаўных продкаў»
Сябры! На партале выдавецкага дома «Звязда»
выйшла інтэрв'ю Л. Рублеўскай з нашым аўтарам — вядомым беларускім
гісторыкам, пісьменнікам і нават мастаком В. Чаропкай.
Прыводзім фрагменты гэтага інтэрв'ю. Поўная
версія тут.
— Цяпер вось працую над серыяй кніг пра вялікіх
князёў літоўскіх. Яны багата ілюстраваныя, напісаныя спецыяльна на рускай
мове для шырокага кола чытачоў. У выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» выйшла ўжо пяць кніг з гэтай серыі. Праект, як лічу, апраўдвае сябе, бо годна
прадстаўляе нашую гісторыю.
— Сам я вызначаю жанр сваіх біяграфічных штудый
як літаратурна-гістарычныя нарысы. Але яны толькі частка маёй творчасці, хай
і значная. Проста я лічу, што мой абавязак — вярнуць беларусам імёны іх
слаўных продкаў, каб іх сузор'е зіхацела над Беларуссю. А ў творчасці мне
падабаецца звяртацца да новага, таму захапляўся і постмадэрнізмам, і
містыкай, і гісторыяй, і фэнтэзі, і прыгодамі, авантурамі. Усяго патроху, не
хочацца паўтарацца і тыражаваць сябе. Калі твая творчасць не для твайго
матэрыяльнага забеспячэння, дык мусіць прыносіць духоўную, эстэтычную асалоду.
Вось тут вельмі і прыдаўся жывапіс. Гэта чароўна, калі пад тваёй рукой
нараджаецца маляўнічы твор, ты можаш убачыць вынік свайго натхнення і працы,
а не чакаць месяцы, а то і гады, калі надрукуюць твой чарговы опус. Гэта
сапраўды захапляльна! У мастацтве творчы працэс больш інтэнсіўны і нават
эмацыянальны. Ды ўвогуле, нас акаляе шэры свет, мала сонца, а я ствараю свой
свет з фарбаў, шматколерны і дзівосны, і ад гэтага на душы робіцца светла.
Сваім святлом дзялюся з іншымі — дару ім свае работы. Офіс «Беларускага гістарычнага часопіса», дзе я працую, абвешаў карцінамі, так што там у нас
пастаянны вернісаж.
Рекомендованные товары
Сигизмунд Ягеллон
Серия «Великие князья ВКЛ»Издание посвящено великому князю литовскому и королю п..
10.00 бел. руб.
Пожалуйста зарегистрируйтесь