"Ваяры Азербайджана - героі зямлі беларускай"

  • 08 сентября 2021 11:41:09

У Нацыянальным музеі гісторыі Азербайджана адбылася сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дэлегацыі.


З мэтай падрыхтоўкі грунтоўнага выдання пра азербайджанцаў, якія ваявалі на беларускім фронце падчас Другой сусветнай вайны, 6-11 верасня 2021 года беларуская дэлегацыя наведала Азербайджанскую Рэспубліку.


У рамках праграмы візіту ў Нацыянальным музеі гісторыі Азербайджана адбылася сустрэча з беларускімі пісьменнікамі і аўтарамі выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" Ларысай Кучаравай і Дзмітрыем Кашаварам. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі падрыхтоўку кнігі, абмяняліся меркаваннямі і ідэямі. Генеральны дырэктар, акадэмік Н. Веліханлы адзначыла, што азербайджанскі бок будзе актыўна спрыяць выхаду кнігі ў свет. Таксама было падкрэслена, што ў музеі захоўваецца шмат матэрыялаў па дадзенай тэматыцы і яны будуць выкарыстаныя пры падрыхтоўцы сумеснага праекта. Плённай стала і сустрэча з кіраўніцтвам Інстытута гісторыі і Ваеннай акадэміі Азербайджана, якія паабяцалі аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі азербайджанска-беларускага выдавецкага праекта.


У выніку сустрэчы Ларыса Кучарава зазначыла, што азербайджанцы гераічна змагаліся на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны і беларускі народ гэтага ніколі не забудзе.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь