Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках”
- 21 мая 2023 12:03:00
Урачыстасці, прымеркаваныя да 140-годдзя з дня нараджэння
Янкі Маўра, працягваюцца. Адной з іх стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу,
які называўся “Янка Маўр: вандраванне па зорках”.
У конкурсе, абвешчаным Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры,
галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта,
Мінскім абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў
Беларусі”, удзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай
адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.
Ужо на пачатку года пачаліся адборачныя этапы ў намінацыях
“Літаратурная творчасць”; “Выяўленчае мастацтва”; “Інсцэніроўка (мініяцюра)”,
што праходзілі ў трох узроставых катэгорыях: 6–10 гадоў; 11–13 гадоў;
14–17 гадоў. У заключным этапе конкурсу ўзялі ўдзел больш за 200 творчых
дзяцей Міншчыны.
“Вандраванне па зорках” завяршылася ў Дзяржаўным музеі
гісторыі беларускай літаратуры ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў.
Сімвалічна, што адным з прызоў для юных аматараў літаратурнай спадчыны Янкі
Маўра стаў імянны сертыфікат на майскі тэматычны нумар “Роднага слова”, уручаны
галоўным рэдактарам часопіса Наталляй Шапран. Спадзяёмся, таленавітыя
канкурсанты і іх настаўнікі абавязкова знойдуць на старонках альманаха,
прысвечанага пісьменніку, натхненне для новых творчых перамог.
На фота – праца “Палескія рабінзоны” Кацярыны Саматыі, пераможцы конкурсу ў
намінацыі “Выяўленчае мастацтва” (СШ № 2 г. п. Гарадзея; узроставая катэгорыя
11–13 гадоў). Творы пераможцаў у гэтай намінацыі ўпрыгожаць вокладку майскага
нумара “Роднага слова”.
Пожалуйста зарегистрируйтесь