Узнагарода мастаку
- 22 сентября 2017 12:58:00
Чарговая прэзентацыя папулярнай кніжкі для дзяцей "Мяне завуць Лахнэска” адбылася 21 верасня ў галерэі “Універсітэт культуры”. Мерапрыемства атрымалася яркім і насычаным.
Аўтар Алена Масла і мастачка Аксана Аракчэева распавялі пра гісторыю стварэння казкі, прэзентавалі яе герояў, якія ўвасобіліся ў прыгожых ляльках, а адна з вядучых актрыс Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага Таццяна Баўкалава так выразна і эмацыйна прачытала казку, што яе павучальным зместам захапіліся не толькі маленькія госці, але і дарослыя.
А галоўны рэдактар нашага выдавецтва Таццяна Iванова ўрачыста ўручыла мастаку Аксане Аракчэевай дыплом Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Адэсе "Зялёная хваля"-2017 за афармленне кнігі "Мяне завуць Лахнэска".
Упрыгожылі мерапрыемства маленькія мадэлі "Vyaselka Stars", якія прадэманстравалі калекцыі адзення Анастасіі Фальковіч і Лідзіі Барынавай.
Пожалуйста зарегистрируйтесь