Увага: конкурс да юбілея «ВясёлкI»

  • 19 ноября 2021 16:02:46

Цяпер часопiсы «Вясёлка» і «Буся» — частка вялікай сям’і выдавецтва «Адукацыя i выхаванне». А значыць, неўзабаве вас чакаюць новыя цікавыя конкурсы і праекты. 

Але галоўнае застаецца нязменным: лепшыя творы беларускай літаратуры для дзяцей.

У наступным годзе «Вясёлка» адзначыць юбілей. Ужо амаль 65 гадоў яна радуе сваіх чытачоў, ідзе з імі рука аб руку і нага ў нагу. 

Калісьці часопіс маглі чытаць бабулі і дзядулі нашых цяперашніх чытачоў, потым — бацькі, а зараз «Вясёлка» — сапраўдны сябар сучасных школьнікаў. 


Можа быць, у кагосьці засталіся дома старыя нумары «Вясёлкi»?

Хтосьці гатовы падзяліцца сваёй гісторыяй, звязанай з часопісам? 

Або вы прыдумалі верш ці апавяданне пра «Вясёлку»? 

Калі хаця б на адно з пытанняў вы адказалі «так» — для вас наш новы конкурс!

  • Запішыце сваю гісторыю або верш,
  • сфатаграфуйце старыя нумары, 
  • зрабiце малюнак, звязаны з «Вясёлкай»,

і дашліце вашу працу ў рэдакцыю на э эл. пошту vyaselka2011@yandex.by або па адрасе: Мiнск, вул. Кальварыйская, 25.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь