Уладзiмiр Лiпскi: майстар-клас у дзіцячай бібліятэцы iмя Васiля Віткі
17 лiстапада пісьменнік Уладзімір Ліпскі пабываў на сустрэчы з юнымі чытачамі ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі.
Сваімі ўражаннямі падзяліліся супрацоўнікі бібліятэкі на старонцы УКантакце.
«Я ТУТ ЖЫВУ...»
І зноў свята ў нашай дзіцячай безжурботнай бібліятэцы Віткі.
Да нас прыйшоў дарагі госць: лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, вялікі сябар дзятвы — Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.
Мы рады і шчаслівыя гэтай сустрэчы, рады і чытачы — трэцякласнікі 60-й сталічнай школы, якія слухалі знакамітага пісьменніка, адкрыўшы рты.
Уладзімір Сцяпанавіч распавёў пра сваё дзяцінства, якое вельмі адрознівалася ад шчаслівага і ціхамірнага дзяцінства сённяшніх школьнікаў, распавёў, якім насычаным жыццём жыве цяпер, на парозе свайго 82-годдзя.
Што было самым цікавым і захапляльным? Пісьменнік даваў майстар-клас па напісанні казак. «Уявіце сабе, што вы сядзіце на крэсле (у бібліятэцы) і пры гэтым ляціце ў космас! А цяпер перанясемся да сябе ў кватэру і прадставім сябе на дыване (падушцы, стале, камодзе). Куды мы захочам адправіцца?»
Простыя пытанні будзяць палёт фантазіі ў маленькай свядомасці.
Вось такія сустрэчы застаюцца ў памяці дзіцяці на ўсё жыццё. І толькі чалавек, які па-сапраўднаму любіць дзяцей, можа заслужыць давер і любоў маленькага чалавека.
Рекомендованные товары
Я тут жыву
Кніга пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага змяшч..
16.00 бел. руб.
Пожалуйста зарегистрируйтесь