Уладзімір Ліпскi: «Дзялюся крыламі»
- 11 января 2019 16:13:26
Літаратурны вечар пісьменніка Уладзіміра Ліпскага «Дзялюся крыламі» прайшоў у Тэатры юнага гледача 10 студзеня. Нагода для мерапрыемства вельмі значная: 40 гадоў Уладзімір Сцяпанавіч працуе галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка»! Віншаванне юбіляру даслаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч.
Вечар адкрыў дырэктар нашага выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Мікалай Супрановіч. Ён адзначыў духоўны ракурс пісьменніка Уладзіміра Ліпскага, які ўзвышае і натхняе чытача. Менавіта адсюль назва вечарыны — «Дзялюся крыламі».
“Ганаруся тым, што ўжо шмат гадоў мы супрацоўнічаем з Уладзімірам Сцяпанавічам. Надрукавана вялікая колькасць кніг, арганізавана шмат цікавых пректаў, у тым ліку “Бібліятэка часопіса “Вясёлка”, у якой шырока прадстаўлена творчасць дзіцячых пісьменнікаў “Вясёлкі”, развіваецца і набірае моц яшчэ адзін наш сумесны літаратурны праект — серыя “Асобы”. За кожнай постаццю літратурных герояў серыі — дзесяцігоддзі навейшай айчыннай гісторыі”.
Мерапрыемства пераўтварылася ў сваеасаблівую творчую справаздачу.
Працяг чытайце у нашым блогу
Об этом событии рассказала в видеоновостях Белтелерадиокомпания.
Пожалуйста зарегистрируйтесь