Супрацоўнікі «Беларускага гістарычнага часопіса» прынялі ўдзел у адкрыцці часовай экспазіцыі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа
2 сакавіка 2023 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным
музеі Якуба Коласа адкрылася часовая экспазіцыя друкаваных выданняў “Перабытых
часаў ніць”. У яе адкрыцці прынялі ўдзел намеснік галоўнага рэдактара Наталля Матусевіч
і рэдактар аддзела Ілля Касько. Яны пазнаёміліся з унікальнымі выданнямі з так
званага “кола чытання” паэта, датаванымі канцом XIX – пачаткам XX ст., рэдкімі
часопісамі 1920--1930-х гг. з яго асабістай бібліятэкі, нумарамі, якія
прысвячаліся юбілейным датам народнага паэта, часопісамі з падпіскі Песняра.
У прывітальным слове Н.Матусевіч расказала пра асноўныя
накірункі шматгадовага супрацоўніцтва рэдакцыі і музея, адзначыла важнасць
захавання і папулярызацыі творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры ў
перыядычным друку. З мэтай пашырэння музейнага фонду рэдакцыя «Беларускага
гістарычнага часопіса» падаравала два юбілейныя нумары часопіса з артыкуламі,
прысвечанымі жыццёваму і творчаму шляху
Якуба Коласа.
На выставе нароўні з друкаванымі выданнямі прадстаўлены
мастацкія работы, створаныя на міжнародным плэнэры Нацыянальнага цэнтра
сучасных мастацтваў, прымеркаваным да 140-х угодкаў з дня нараджэння народнага
паэта Беларусі Якуба Коласа.
Пожалуйста зарегистрируйтесь