Сардэчныя віншаванні з нагоды Дня ведаў!
- 01 сентября 2021 15:20:50
Шаноўныя педагогі, дарагія вучні і паважаныя бацькі!
Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" шчыра віншуе вас з Днём ведаў! Гэты першы восеньскі дзень азначае пачатак новага навучальнага года — старт новага этапу перадачы і атрымання ведаў.
Хай гэты навучальны год прынясе вучням шмат адкрыццяў і значных дасягненняў, перамог у інтэлектуальных, творчых і спартыўных спаборніцтвах!
Хай у педагогаў будзе шмат магчымасцяў і стымулаў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства і развіцця педагагічнага таленту!
Жадаем усім моцнага здароўя, энтузіязму і поспехаў!
А выдавецтва "АіВ", як заўсёды, падтрымае вас высакаякаснай літаратурай для ўсіх стадый адукацыі і для самаразвіцця!
Пожалуйста зарегистрируйтесь