"Роднае слова" на І Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі

12-13 сакавіка 2020 г. у Мінску прайшоў І Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі.
Яго арганізатарамі выступілі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі форуму, што праводзіўся ў рамках Года малой радзімы, сталі каля 230 энтузіястаў і прафесійных даследчыкаў мясцовай гісторыка-культурнай спадчыны з усіх рэгіёнаў краіны.

Сёлетні форум аматараў гісторыі роднага краю, самы прадстаўнічы з усіх, што праходзілі за апошнія дзесяцігоддзі, ставіў на мэце вывучэнне стану спраў у галіне краязнаўства; папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак; пашырэнне ведаў пра краязнаўчыя праекты Беларусі; стварэнне ўмоў для дыялогу паміж краязнаўцамі; далучэнне моладзі да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі; трансляцыю дасягненняў і вопыту паміж краязнаўцамі і інш.

Падчас працы адной з секцый форуму галоўны рэдактар часопiса «Роднае слова» Наталля Шапран пазнаёміла калег з плённым накірункам у дзейнасці рэдакцыі – правядзеннем рэспубліканскіх конкурсаў навукова-даследчых работ сярод навучэнцаў ІХ–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Фота М. Міцюшына

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь