“Роднае слова” на адкрыцці выставы “БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Адным з юбілейных мерапрыемстваў да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што адзначаецца ўжо ў гэтым месяцы, стала выстава “БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы”. Тут можна ўбачыць самыя адметныя падарункі прыватных асоб і замежных дэлегацый з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі, сяброў і чытачоў бібліятэкі, сабраныя за стагоддзе: жывапісныя палотны, акварэльныя замалёўкі і фотапластыка; нацыянальныя сувеніры і прадметы адзення; кнігі з аўтографамі пісьменнікаў, даследчыкаў, вучоных і мастакоў, факсіміле кніжных помнікаў, альбомныя выданні.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы, якое адбылося 8 верасня, галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран расказала наведвальнікам пра сёлетні праект часопіса “І мудрасці, і ведаў храм: Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, які таксама можна назваць незвычайным падарункам да юбілею галоўнай кніжніцы краіны, што ўвасабляецца ў 2022 годзе ў кожным нумары. 

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь