“Роднае слова” на адкрыцці выставы “БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
- 12 сентября 2022 13:02:56
Адным з
юбілейных мерапрыемстваў да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што
адзначаецца ўжо ў гэтым месяцы, стала выстава “БібліяКОМПАС. Навігатар па
падарунках бібліятэцы”. Тут можна ўбачыць самыя адметныя падарункі прыватных
асоб і замежных дэлегацый з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі, сяброў і чытачоў
бібліятэкі, сабраныя за стагоддзе: жывапісныя палотны, акварэльныя замалёўкі і
фотапластыка; нацыянальныя сувеніры і прадметы адзення; кнігі з аўтографамі
пісьменнікаў, даследчыкаў, вучоных і мастакоў, факсіміле кніжных помнікаў,
альбомныя выданні.
Падчас
урачыстага адкрыцця выставы, якое адбылося 8 верасня, галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран расказала наведвальнікам пра сёлетні праект часопіса “І
мудрасці, і ведаў храм: Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, які
таксама можна назваць незвычайным падарункам да юбілею галоўнай кніжніцы
краіны, што ўвасабляецца ў 2022 годзе ў кожным нумары.
Пожалуйста зарегистрируйтесь