Рэдакцыя “Беларускага гістарычнага часопіса” наведала Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

30 лістапада супрацоўнікі рэдакцыі “Беларускага гістарычнага часопіса” з рабочым візітам наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Гэта вядучы культурны цэнтр, дзе зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. Музей размешчаны ў доме, дзе жыў Якуб Колас з 1945 па 1956 г. Статус адзінага мемарыяльнага музея-сядзібы ў Мінску вызначае яго ўнікальнасць сярод іншых літаратурных музеяў сталіцы.


Супрацоўніцтва часопіса з музеем пачалося ў ходзе падрыхтоўкі матэрвялаў да 140-годдзя з дня нараджэння песняра. Галоўны рэдактар Аляксандр Корзюк і яго намеснік Наталля Матусевіч пазнаёміліся са зместам экспазіцыйных залаў і мемарыяльных пакояў, навукова-асветніцкім і экскурсійным патэнцыялам музея.


Пад час сустрэчы з дырэктарам установы Ірынай Мацяс і загадчыкам навукова-асветніцкага аддзела Вольгай Наважылавай супрацоўнікі  рэдакцыі абмеркавалі перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва – падрыхтоўку тэматычных артыкулаў, прэзентацыю часопіса для супрацоўнікаў музеяў г. Мінска, сумесныя мерапрыемствы па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку да 100-годдзя публікацыі паэмы “Новая зямля”. 

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь