Рэдакцыя “Беларускага гістарычнага часопіса” наведала Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей
- 03 января 2023 14:03:00
10 студзеня 2023 г. лістапада супрацоўнікі рэдакцыі “Беларускага гістарычнага часопіса” з рабочым візітам наведалі Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей. Ён з’яўляецца вядучай навукова-даследчай і культурна-асветніцкай установай, якая ажыццяўляе камплектаванне, улік, захоўванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі і культуры
Галоўны рэдактар Аляксандр Корзюк і рэдактар аддзела-член рэдкалегіі часопіса Ілля Касько пазнаёміліся са зместам экспазіцыйных залаў і часовымі выставамі, навукова-асветніцкім і экскурсійным патэнцыялам музея.
Пад час сустрэчы з дырэктарам установы Аленай Забаронак супрацоўнікі рэдакцыі абмеркавалі перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва – падрыхтоўку тэматычных артыкулаў у рубрыкі “Музеязнаўства”, “Краязнаўства”, “Гісторыя аднаго шэдэўра” і магчымыя шляхі папулярызацыі часопіса сярод наведвальнікаў музея.
Рекомендованные товары
Вясёлка: вершы, апавяданні, казкі, п’есы, гульні
“Вясёлцы”, любімаму часопісу беларускіх дзяцей, — 65 гадоў. Слаўнаму юбілею пр..
27.00 бел. руб.
Пожалуйста зарегистрируйтесь