Пушкінская бібліятэка сустрэла часопіс «Вясёлка» ў Тыдзень роднай мовы

У бібліямарафоне «Літаратурны хіт-парад» у Тыдзень роднай мовы ўзяў удзел часопіс «Вясёлка». У аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры бібліятэкі імя А. С. Пушкіна навучэнцы 19-й сталічнай школы сустрэліся з вядучым спецыялістам выдання Ірынай Ходзінай.

Мерапрыемства прынесла юным гасцям бібліятэкі радасныя і жывыя ўражанні. Ірына расказала пра работу і гісторыю «Вясёлкі» — аднаго з самых папулярных дзіцячых часопісаў на роднай мове, а таксама пра часопісы серыі «Рюкзачок». Сустрэча праходзіла ў гульнявой форме, школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны і атрымлівалі прызы за правільныя адказы, таму веды і эмоцыі застануцца ў іх памяці надоўга.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь