Прэзентацыя праекта «Скарбонка гістарычнай памяці» ў Барысаве

Нашы сустрэчы з чытачамі не спыняюцца нават у спякотны летні сезон. Учора, 9 чэрвеня, у Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева адбылася прэзентацыя кніжнага праекта «Скарбонка гістарычнай памяці», падрыхтаванага выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне» да Года гістарычнай памяці.

У залі сабраліся супрацоўнікі бібліятэк з усяго Барысаўскага рэгіёну. Намеснік дырэктара выдавецтва па маркетынгу і продажах Анастасія Радзікевіч распавяла пра сутнасць і задачы стварэння камплекта, яго мэтавую аўдыторыю, а таксама прадставіла асобныя выданні, якія ўвайшлі ў «скарбонку». Асабліва бібліятэкары зацікавіліся дапоўненай рэальнасцю, што выкарыстоўваецца ў нашых выданнях, і магчымасцю спалучыць у кнізе друкаванае слова і лічбавыя тэхналогіі.

Перад прысутнымі выступіў і пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, які падкрэсліў важнасць захавання і перадачы маладому пакаленню памяці пра Вялікую Айчынную вайну, пра тыя трагічныя падзеі, якія нельга забыць. Уладзімір Сцяпанавіч адзначыў, што выхаванне ў дзяцей любові да Радзімы, пашаны да продкаў і роднай мовы сёння выходзіць на першы план, і кніга — найлепшы памочнік і дарадца ў гэтай справе.

У сваю чаргу, супрацоўнікі бібліятэк Барысаўшчыны павіншавалі ганаровага старшыню рэдкалегіі часопіса «Вясёлка» з 65-годдзем выдання і пажадалі далейшага плённага развіцця. Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіяй і цёплымі сяброўскімі размовамі, а таксама экскурсіяй па карціннай галерэі Валерыя Шкарубы, ганаровага грамадзяніна Барысаўскага раёна і Мінскай вобласці, якая на пастаяннай аснове экспануецца ў бібліятэцы. 

 

Рекомендованные товары

Памятные места Беларуси

Памятные места Беларуси

Совместный проект издательcтва «Адукацыя і выхаванне» и Белорусского государст..

20.00 бел. руб.

Живая боль войны

Живая боль войны

Что мы сегодня можем знать о боли и ужасе, которые довелось испытать фронтовика..

12.00 бел. руб.

99 знакамітых мясцін Беларусі

99 знакамітых мясцін Беларусі

Гэтая выдатна ілюстраваная кніга прысвечана Беларусі — краіне з багатай гісто..

20.00 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь