Прэзентацыя праекта «Скарбонка гістарычнай памяці» ў Барысаве
- 10 июня 2022 12:21:27
Нашы сустрэчы
з чытачамі не спыняюцца нават у спякотны летні сезон. Учора, 9 чэрвеня, у
Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева адбылася прэзентацыя
кніжнага праекта «Скарбонка гістарычнай памяці», падрыхтаванага выдавецтвам «Адукацыя
і выхаванне» да Года гістарычнай памяці.
У залі
сабраліся супрацоўнікі бібліятэк з усяго Барысаўскага рэгіёну. Намеснік
дырэктара выдавецтва па маркетынгу і продажах Анастасія Радзікевіч распавяла пра
сутнасць і задачы стварэння камплекта, яго мэтавую аўдыторыю, а таксама
прадставіла асобныя выданні, якія ўвайшлі ў «скарбонку». Асабліва бібліятэкары
зацікавіліся дапоўненай рэальнасцю, што выкарыстоўваецца ў нашых выданнях, і
магчымасцю спалучыць у кнізе друкаванае слова і лічбавыя тэхналогіі.
Перад прысутнымі
выступіў і пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, які
падкрэсліў важнасць захавання і перадачы маладому пакаленню памяці пра Вялікую
Айчынную вайну, пра тыя трагічныя падзеі, якія нельга забыць. Уладзімір Сцяпанавіч адзначыў, што выхаванне ў дзяцей любові да
Радзімы, пашаны да продкаў і роднай мовы сёння выходзіць на першы план, і кніга
— найлепшы памочнік і дарадца ў гэтай справе.
У сваю чаргу,
супрацоўнікі бібліятэк Барысаўшчыны павіншавалі ганаровага старшыню рэдкалегіі часопіса «Вясёлка»
з 65-годдзем выдання і пажадалі далейшага плённага развіцця. Завяршылася
сустрэча аўтограф-сесіяй і цёплымі сяброўскімі размовамі, а таксама экскурсіяй па карціннай галерэі Валерыя Шкарубы, ганаровага грамадзяніна
Барысаўскага раёна і Мінскай вобласці, якая на пастаяннай аснове экспануецца ў
бібліятэцы.
Рекомендованные товары
Памятные места Беларуси
Совместный проект издательcтва «Адукацыя і выхаванне» и Белорусского государст..
20.00 бел. руб.
99 знакамітых мясцін Беларусі
Гэтая выдатна ілюстраваная кніга прысвечана Беларусі — краіне з багатай гісто..
20.00 бел. руб.
Пожалуйста зарегистрируйтесь