Прэзентацыя кнігі для дзяцей У. Лiпскага "Я тут жыву"

  • 19 февраля 2021 12:45:00

Напярэдаднi Міжнароднага дня роднай мовы мы правялi прэзентацыю выдатнай кнігі для дзяцей "Я тут жыву" вядомага беларускага пісьменніка, які атрымаў у мінулым годзе ганаровае званне «Рыцар дзяцінства», і галоўнага рэдактара дзіцячага часопіса "Вясёлка" У. Ліпскага.
Пра незвычайную кнігу, якая паказвае дасягненні і славутасці 6 рэгіёнаў Беларусі ў форме гульнi, з мноствам творчых заданняў, загадак і рэбусаў, распавялі сам аўтар і намеснік дырэктара па маркетынгу нашага выдавецтва Анастасія Радзiкевiч.

У межах мерапрыемства адбылося таксама ўручэнне прэміі Васіля Віткі пісьменніку Віктару Шніпу за лепшую публікацыю 2020 года ў жанры прозы - казку "Пугач" у часопісе "Вясёлка".

Скончылася прэзентацыя аўтограф-сесіей з аўтарам кнігі.

Кнігу можна набыць у інтэрнэт-крамах aiv.by і pshop.by.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь