Прэзентацыя камплекта кніг «Гістарычная памяць» у Магілёве

Рабочая паездка ў Магілёў пачалася з сустрэчы ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы з бібліятэкарамі і навучэнцамі 2-га курса спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

 

Дырэктар выдавецтва Валянцін Навагродскі і намеснік дырэктара па маркетынгу і продажам Анастасія Радзікевіч распавялі пра інавацыйныя кнігі з дапоўненай рэальнасцю, а таксама пра магчымасці выкарыстання гэтай тэхналогіі ў літаратуры розных напрамкаў, у тым ліку вучэбнай. Да выступоўцаў далучыліся начальнік аддзела маркетынгу, аўтар некалькіх папулярных серый выдавецтва Дзмітрый Кашавар і галоўны рэдактар часопіса «Здоровый образ жизни», журналіст і пісьменніца Ларыса Кучарава. Яны прэзентавалі камплект кніг «Гістарычная памяць», расказалі пра яго канцэпцыю і мэтавую аўдыторыю.

У другой палове дня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адбылося пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні рукапісу вучэбнага выдання па дысцыпліне «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Адкрыў мерапрыемства Дзяніс Дук, рэктар універсітэта, а з прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.

Пра змест рукапісу выдання распавёў Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнік аўтарскага калектыву.

Дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі раскрыў планы па выдавецкім увасабленні дапаможніка «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» для ВНУ, выпуск якога будзе ажыццяўляць наша выдавецтва. Таксама ён прадставіў камплект кніг «Гістарычная памяць», акрэсліўшы яго грунтоўнасць і адукацыйную каштоўнасць.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь