Прэзентацыя камплекта кніг «Гістарычная памяць» у Магілёве
- 16 апреля 2022 15:00:21
Рабочая паездка ў Магілёў
пачалася з сустрэчы ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы з бібліятэкарамі і навучэнцамі
2-га курса спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» Магілёўскага
дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Дырэктар выдавецтва Валянцін
Навагродскі і намеснік дырэктара па маркетынгу і продажам Анастасія Радзікевіч
распавялі пра інавацыйныя кнігі з дапоўненай рэальнасцю, а таксама пра
магчымасці выкарыстання гэтай тэхналогіі ў літаратуры розных напрамкаў, у тым
ліку вучэбнай. Да выступоўцаў далучыліся начальнік аддзела маркетынгу, аўтар
некалькіх папулярных серый выдавецтва Дзмітрый Кашавар і галоўны рэдактар
часопіса «Здоровый образ жизни», журналіст і пісьменніца Ларыса Кучарава. Яны
прэзентавалі камплект кніг «Гістарычная памяць», расказалі пра яго канцэпцыю і
мэтавую аўдыторыю.
У другой палове дня ў Магілёўскім
дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адбылося пасяджэнне дыялогавай
пляцоўкі па абмеркаванні рукапісу вучэбнага выдання па дысцыпліне «Гісторыя
беларускай дзяржаўнасці». Адкрыў мерапрыемства Дзяніс Дук, рэктар універсітэта,
а з прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міністр адукацыі Рэспублікі
Беларусь Андрэй Іванец.
Пра змест рукапісу выдання распавёў Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнік аўтарскага калектыву.
Дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі раскрыў планы па выдавецкім увасабленні дапаможніка «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» для ВНУ, выпуск якога будзе ажыццяўляць наша выдавецтва. Таксама ён прадставіў камплект кніг «Гістарычная памяць», акрэсліўшы яго грунтоўнасць і адукацыйную каштоўнасць.
Пожалуйста зарегистрируйтесь