Прэзентацыя абноўленага дапаможніка «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку» ў НІА

23 верасня 2022 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбылася прэзентацыя абноўленага вучэбнага дапаможніка «Беларусь наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку».

Аўтары вучэбнага дапаможніка Л. Ф. Кузняцова, Д. В. Аўчароў і В. І. Цірынава распавялі аб абноўленай канцэпцыі выдання, новым дызайне, магчымасцях дапоўненай рэальнасці, раскрылі метадычныя аспекты яго выкарыстання ў адукацыйным працэсе.

Настаўніца пачатковых класаў Л. А. Пабудзей падзялілася вопытам работы з вучэбным дапаможнікам на занятках і класных гадзінах.

Гасцямі прэзентацыі былі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» У. М. Карачэўскі, дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» В. Я. Навагродскі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікі раённых метадычных абяднанняў настаўнікаў пачатковых класаў, студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь