Прэзентацыя абноўленага дапаможніка «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку» ў НІА
- 27 сентября 2022 16:07:07
23 верасня 2022 года ў Нацыянальным
інстытуце адукацыі адбылася прэзентацыя абноўленага вучэбнага дапаможніка
«Беларусь — наша Радзіма. Падарунак
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку».
Аўтары вучэбнага дапаможніка Л. Ф. Кузняцова, Д. В. Аўчароў і В. І. Цірынава распавялі аб абноўленай
канцэпцыі выдання, новым
дызайне, магчымасцях дапоўненай рэальнасці, раскрылі метадычныя аспекты яго выкарыстання ў адукацыйным працэсе.
Настаўніца пачатковых класаў Л. А. Пабудзей падзялілася вопытам работы з вучэбным дапаможнікам на занятках і класных гадзінах.
Гасцямі прэзентацыі былі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» У. М. Карачэўскі, дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» В. Я. Навагродскі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікі раённых метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў, студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Пожалуйста зарегистрируйтесь