Прэзентацыя спецыяльнага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса” ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 20 снежня 2022 года
- 21 декабря 2022 14:03:00
Па запрашэнні рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы, кандыдата
гістарычных навук, дацэнта Ірыны Кітурка рэдакцыя
прэзентавала 10-ы, спецыяльны нумар
«Беларускага гістарычнага часопіса», прысвечаны гродзенскай
навукова-педагагічнай
гістарычнай школе.
У прывітальным слове рэктар адзначыла, што ў айчыннай
навуковай практыцы ўпершыню на
старонках вядучага профільнага выдання была высокаякасна
адлюстравана дзейнасць
Купалаўскага ўніверсітэта, факультэта гісторыі, камунікацыі
і турызму. Ірына Фёдараўна
шчыра падзякавала ўсім, хто ствараў гэты выпуск часопіса.
Намеснік дырэктара па маркетынгу і продажах выдавецтва
“Адукацыя і выхаванне” Анастасія
Радзікевіч зрабіла кароткі экскурс у гісторыю выдавецтва,
расказала пра найбольш
маштабныя кніжныя праекты і перыядычныя выданні і заклікала
да далейшага
супрацоўніцтва.
Галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса»,
кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Аляксандр Корзюк расказаў прысутным, што амаль за трыццаць
гадоў пабачыла свет больш
за 280 нумароў выдання. Часопіс адыгрывае важнейшую ролю ў
рэалізацыі дзяржаўнай
палітыкі і ідэалогіі. Прапагандуе гістарычныя веды, фарміруе
пачуццё патрыятызму праз
вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай
цывілізацыі, павышае прафесійныя
кампетэнцыі педагогаў і навукоўцаў краіны па розных
накірунках гістарычнай адукацыі.
Для рэдакцыі прэзентацыя спецыяльнага выпуска – гэта
яскравая падзея ў Год гістарычнай
памяці, магчымасць вызначэння новых прыярытэтаў далейшага
супрацоўніцтва з навуковай і
педагагічнай грамадскасцю, абмен карыснай інфармацыяй па
напісанні і падрыхтоўцы
артыкулаў да друку.
Дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат
гістарычных навук, дацэнт Віктар
Белазаровіч ад імя калег адзначыў, што гэта вялікі гонар -
выступаць аўтарамі на старонках
сталага навуковага выдання Беларусі.Менавіта па гэтай
прычыне ў спецыяльным нумары
“Гісторыя і гісторыкі Гродзеншчыны” змешчаны навуковыя
даследаванні па археалогіі,
гістарыяграфіі, канфесійнай палітыцы, гісторыі
паўсядзённасці і іншых накірунках вядучых
спецыялістаў гродзенскай навукова-педагагічнай гістарычнай
школы, прызнаных у Беларусі і
краінах блізкага і далёкага замежжа.
У прэзентацыі спецыяльнага нумара ўдзельнічалі прадстаўнікі
прафесарска-выкладчыцкага
корпусу, супрацоўнікі, студэнты, аспіранты ГрДУ імя Янкі
Купалы, настаўнікі ўстаноў агульнай
сярэдняй адукацыі Гродна. Яе ганаровымі гасцямі сталі
Наталля Матусевіч, намеснік
галоўнага рэдактара, Ілля Касько, рэдактар аддзела – член
рэдкалегіі, Ірына Селяменева,
рэдактар тэхнічны першай катэгорыі рэдакцыі “Беларускага
гістарычнага часопіса”.
Рабочыя сустрэчы рэдакцыі часопіса прадоўжылася ў Музеі
ўніверсітэта, экспазіцыі якога
месцяцца ўздоўж вучэбных аўдыторый і ў спецыяльным
памяшканні. Дырэктар універсітэцкай
Навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько пазнаёміў з біяграфіямі
выбітных навукоўцаў, расказаў
пра лепшыя традыцыі ўстановы, разнастайную бібліятэчную
скарбонку.
На працягу візіту супрацоўнікі рэдакцыі адчувалі цеплыню,
увагу і высокі ўзровень
арганізаванага мерапрыемства і вызначылі планы далейшаго
плённага супрацоўніцтва.
Пожалуйста зарегистрируйтесь