Мы таксама будзем помнiць усё!
- 10 февраля 2017 16:16:46
«Я помню ўсё ...» - новая кніга з
серыі «Бібліятэка часопіса" Вясёлка "» (укладальнікі Уладзімір Ліпскі і
Мікола Чарняўскі), прэзентацыя якой адбылася 10 лютага на ХХIV Мінскай
міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
У кнізе сабраны балючыя
ўспаміны вядомых беларускіх пісьменнікаў — «дзяцей вайны». І гэта не
толькі цудоўная проза, але і высокі духоўна-маральны камертон.
Слухаючы
гісторыі з кнігі, якія прыводзіў пісьменнік Уладзімір Ліпскі, дзеці
заміралі і шырока раскрывалі вочы, а твары ў іх пры гэтым былі
ўважлівымі і сур'ёзнымі.
Зацікавіць сучасных маленькіх чытачоў такой
няпростай тэмай бывае складана, але Уладзімір Сцяпанавіч з гэтым
упэўнена справіўся.
Вялікае ўражанне на слухачоў зрабіла юная
мінская гімназістка Вераніка, якая прачытала верш Уладзіслава
Нядзведскага з пранізлівым рэфрэнам «Праклён табе, праклён табе,
вайна!..»
Дарэчы, пра тое, што кніга знойдзе шлях да душ і сэрцаў
сваіх чытачоў, сведчыла і вялікая зацікаваўленасць з боку супрацоўнікаў
нашага выдавецтва. Ужо на стадыі падрыхтоўкі кнігі многія захацелі
набыць яе для сямейных бібліятэк. І сапраўды, дзяцей трэба выхоўваць
менавіта на такіх выдатных творах! Мы павінны помнiць ўсё, каб вайна не
паўтарылася больш ніколі!
Тэкст i фота: Аляксандр Каменчукоў
Пожалуйста зарегистрируйтесь