ПАДТРЫМАЙЦЕ КНЯЗЯ УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ! Краўдфандынгавы праект
- 04 ноября 2017 12:55:25
Запрашаем усіх аматараў роднай мовы і гісторыі далучыцца да нашага краўдфандынгавага праекта па выданні кнігі А. Вялько «Князь полацкі Усяслаў па празванні Чарадзей».
Краўдфандынг — калектыўнае фінансаванне культурных ініцыятыў.
«Адукацыя i выхаванне» стала першым дзяржаўным выдавецтвам у Беларусі, якое ініцыявала краўдфандынгавы праект у падтрымку беларускамоўнага выдання гэтай гiстарычнай кнiгi.
Важнейшы перыяд гісторыі Беларусі паказаны праз прызму жыцця і дзейнасці полацкага князя Усяслава Чарадзея. Яго лёс падобны на прыгодніцкі раман: князь змагаўся, прайграваў і перамагаў... І няўхільна ішоў да сваёй галоўнай мэты і гістарычнай місіі: умацавання Полацкага княства — калыскі беларускай дзяржаўнасці.
Аўтар кнігі — Аляксандр Вялько, пісьменнік, лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Канстанціна Астрожскага — абапіраецца выключна на правераныя факты, прыводзіць вытрымкі з летапісаў і меркаванні аўтарытэтных гісторыкаў.
Выданне багата ілюстраванае. А захапляльнасць і даступнасць выкладу робяць кнігу прывабнай і для школьнікаў, і для ўсіх аматараў гісторыі Беларусі.
Дзякуючы аб'яднанню намаганняў многіх людзей гэта выданне можа стаць сапраўды народным. А тых, хто падтрымае праект, чакаюць прыемныя падарункi: яркая змястоўная кніга з аўтографам, асабістая падзяка на старонках выдання i запрашэнне на прэзентацыю.
Падрабязнасці аб праекце можна даведацца тут: http://ulej.by
Падтрымайце князя Усяслава, упішыце сваё імя ў гісторыю!
Пожалуйста зарегистрируйтесь