«Ноч музеяў» з выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне»

Ноч музеяў — унікальная акцыя, якая праходзяць па ўсім свеце да Міжнароднага дня музеяў. І наша выдавецтва таксама ўзяло ўдзел у гэтым запамінальным мерапрыемстве.

 

У суботу, 21 мая, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі «Цудоўны свет дзіцячай кнігі», якая будзе праходзіць да 30 верасня. Экспазіцыя створана сумесна з дзіцячай школай мастацтваў № 1 г. Мінска, выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне» і нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».

У экспазіцыі прадстаўлены:

мастацкая літаратура даваеннага і пасляваеннага часоў для дзяцей рознага ўзросту

стылізаваная сцэна з элементамі інтэрактыву (з дапамогай смартфона ці планшэта можна сканаваць QR-код і паглядзець мультфільм)

інтэрактыўная карта «Азбука гарадоў» — гульня-падарожжа па Беларусі, зробленая на падставе кнігі «Я тут жыву» Уладзіміра Ліпскага. З дапамогай гэтай гульні дзеці і дарослыя маюць магчымасць павандраваць па нашай Радзіме. Адсканаваўшы QR-код, наведвальнікі экспазіцыі даведаюцца пра гісторыю назвы таго ці іншага населенага пункта, у якой вобласці ён знаходзіцца, якія помнікі архітэктуры там можна наведаць і многае іншае.

На адкрыцці экспазіцыі прысутнічала намеснік дырэктара выдавецтва па маркетынгу і продажах Анастасія Радзікевіч. Пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі распавёў пра кнігу «Я тут жыву», якая арганічна спалучаецца з канцэпцыяй выстаўкі. Выданне змяшчае багаты пазнавальны матэрыял, які можа паслужыць асновай для выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, шчырай любові да сваёй Бацькаўшчыны. Перад прысутнымі выступілі таксама пісьменнікі Тамара Бунта, Ірына Буторына, Анатоль Бутэвіч і мастак Аксана Аракчэева.

 

 

Рекомендованные товары

Я тут жыву

Я тут жыву

Кніга пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага змяшч..

16.00 бел. руб.

Метки: я тут жыву
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь