«Ноч музеяў» з выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне»
- 26 мая 2022 16:28:14
Ноч музеяў — унікальная акцыя, якая праходзяць па ўсім свеце да
Міжнароднага дня музеяў. І наша выдавецтва таксама ўзяло ўдзел у гэтым
запамінальным мерапрыемстве.
У суботу, 21 мая, у Дзяржаўным
музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі «Цудоўны
свет дзіцячай кнігі», якая будзе праходзіць да 30 верасня. Экспазіцыя створана
сумесна з дзіцячай школай мастацтваў № 1 г. Мінска, выдавецтвам «Адукацыя і
выхаванне» і нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».
У экспазіцыі прадстаўлены:
мастацкая літаратура даваеннага
і пасляваеннага часоў для дзяцей рознага ўзросту
стылізаваная сцэна з элементамі
інтэрактыву (з дапамогай смартфона ці планшэта можна сканаваць QR-код і паглядзець
мультфільм)
інтэрактыўная карта «Азбука
гарадоў» — гульня-падарожжа па Беларусі, зробленая на падставе кнігі «Я тут жыву» Уладзіміра
Ліпскага. З дапамогай гэтай гульні дзеці і дарослыя маюць магчымасць павандраваць
па нашай Радзіме. Адсканаваўшы QR-код, наведвальнікі экспазіцыі даведаюцца пра
гісторыю назвы таго ці іншага населенага пункта, у якой вобласці ён
знаходзіцца, якія помнікі архітэктуры там можна наведаць і многае іншае.
На адкрыцці экспазіцыі
прысутнічала намеснік дырэктара выдавецтва па маркетынгу і продажах Анастасія
Радзікевіч. Пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі
распавёў пра кнігу «Я тут жыву», якая арганічна спалучаецца з канцэпцыяй выстаўкі.
Выданне змяшчае багаты пазнавальны матэрыял, які можа паслужыць асновай для
выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, шчырай любові да сваёй Бацькаўшчыны.
Перад прысутнымі выступілі таксама пісьменнікі Тамара Бунта, Ірына Буторына,
Анатоль Бутэвіч і мастак Аксана Аракчэева.
Пожалуйста зарегистрируйтесь