Вядомая дзіцячая пісьменніца Алена Масла наведала нашу кнігарню ў ГЦ "Сталіца"

  • 13 августа 2021 10:42:30

Сябры!


Нагадваем, што ў самым цэнтры Мінска, у ГЦ «Сталіца», працуе кнігарня нашага выдавецтва, дзе прадстаўлены шырокі выбар навучальных і метадычных матэрыялаў для педагогаў і навучэнцаў усіх узроўняў адукацыі, а таксама навукова-папулярныя, даведачныя і мастацкія выданні.


У краме вы знойдзеце:

інавацыйныя кнігі з дапоўненай рэальнасцю,

агучаныя інтэрактыўныя плакаты для дзяцей,

папулярныя кнігі вядомых аўтараў на беларускай і рускай мовах,

навучальныя кнігі для дзяцей, часопісы і размалёўкі.


А сярод наведвальнікаў кнігарні — Алена Масла @alenamasla — вядомая дзіцячая пісьменніца, лаўрэат прэміі “Залаты купідон” і Міжнароднай літаратурнай прэміі Біянкі, наш пастаянны аўтар і сябар. Яе цудоўныя кнігі для дзетак “Мяне завуць Лахнэска”, “Балотная прыгоды: цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі” і “Жывыя рэчы” таксама можна набыць у краме выдавецтва.


Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 3-2. ГЦ «Сталіца», сярэдні ўзровень, пав. 412-7.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь