Нашаму славутаму аўтару Вітаўту Чаропку 60!

Імя Вітаўта (Віктара) Чаропкі добра вядомае ўсім аматарам беларускай гісторыі і літаратуры яшчэ з 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вітаўт — славуты папулярызатар беларускай гісторыі, пісьменнік-першапраходзец, які адным з першых у краіне пачаў апісваць падзеі нашай “сівой даўніны” ў дасціпным для чытача навукова-папулярным стылі.

Віктар Кузьміч нарадзіўся ў Мінску 21 жніўня 1961 года. Творчай працай займаецца ўжо больш за тры дзесяцігоддзі, першая яго публікацыя пабачыла свет ў 1988 годзе. Ён працаваў у часопісах «Спадчына», «Хрысціянская думка», «Беларуская мінуўшчына». Сёння Вітаўт Чаропка — рэдактар у “Беларускім гістарычным часопісе” выдавецтва “Адукацыя і Выхаванне”.

Шматлікія творы Вітаўта Чаропкі (кнігі, артыкулы, нарысы) адкрываюць займальны свет гісторыі Беларусі, знаёмяць з самымі ўплывовымі постацямі краіны часоў XXVII стагоддзяў, абуджаюць пачуццё гонару сваёй мінуўшчынай і любоў да сваёй Радзімы. Аўтар вывучае і па-майстэрску выкарыстоўвае навуковыя крыніцы датычная Вялікага Княства Літоўскага, паказвае культуру і традыцыі нашых продкаў, ажыўляе персанажаў, перадае глыбіну іх думак і памкненняў.

З 2018 года ў выдавецтве “Адукацыя і Выхаванне” выходзіць серыя кніг “Вялікія князі ВКЛ”, аўтарам якіх з’яўляецца В. Чаропка. Багата ілюстраваныя выданні расказваюць пра знакамітых ўладароў дзяржавы і ўваскрашаюць панараму гістарычных падзей на сярэднявечных землях Беларусі. Выданні пра Альгерда, Вітаўта, Казіміра Ягелона і іншых князёў карыстаюцца велізарным попытам, як сярод беларусаў, так і сярод замежных аматараў гісторыі.

У планах нашага выдавецтва — стварэнне новых кніг Вітаўта Чаропкі. У бліжэйшы месяц у свет выйдзе найцікавейшая гісторыя пра непераможнага вялікага гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча.

Калектыў выдавецтва “АІВ” сардэчна віншуе вядомага пісьменніка-гісторыка з юбілеем.

Мы дзякуем Вам, шаноўны спадар Вітаўт, за супрацоўніцтва! Жадаем шчасця, здароўя і дабрабыту Вам і Вашым блізкім!

 

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь