Нашаму славутаму аўтару Вітаўту Чаропку 60!
- 25 августа 2021 14:35:12
Імя Вітаўта (Віктара) Чаропкі добра вядомае
ўсім аматарам беларускай гісторыі і літаратуры яшчэ з 90-х гадоў мінулага
стагоддзя. Вітаўт — славуты папулярызатар беларускай гісторыі, пісьменнік-першапраходзец,
які адным з першых у краіне пачаў апісваць падзеі нашай “сівой даўніны” ў
дасціпным для чытача навукова-папулярным стылі.
Віктар Кузьміч нарадзіўся ў Мінску 21
жніўня 1961 года. Творчай працай займаецца ўжо больш за тры дзесяцігоддзі,
першая яго публікацыя пабачыла свет ў 1988 годзе. Ён працаваў у часопісах
«Спадчына», «Хрысціянская думка», «Беларуская мінуўшчына». Сёння Вітаўт Чаропка
— рэдактар у “Беларускім гістарычным часопісе” выдавецтва “Адукацыя і
Выхаванне”.
Шматлікія творы Вітаўта Чаропкі
(кнігі, артыкулы, нарысы) адкрываюць займальны свет гісторыі Беларусі, знаёмяць
з самымі ўплывовымі постацямі краіны часоў X—XVII стагоддзяў, абуджаюць пачуццё гонару сваёй мінуўшчынай і
любоў да сваёй Радзімы. Аўтар вывучае і па-майстэрску выкарыстоўвае навуковыя
крыніцы датычная Вялікага Княства Літоўскага, паказвае культуру і традыцыі
нашых продкаў, ажыўляе персанажаў, перадае глыбіну іх думак і памкненняў.
З 2018 года ў выдавецтве “Адукацыя і
Выхаванне” выходзіць серыя кніг “Вялікія князі ВКЛ”, аўтарам якіх з’яўляецца В.
Чаропка. Багата ілюстраваныя выданні расказваюць пра знакамітых ўладароў дзяржавы
і ўваскрашаюць панараму гістарычных падзей на сярэднявечных землях Беларусі. Выданні
пра Альгерда, Вітаўта, Казіміра Ягелона і іншых князёў карыстаюцца велізарным
попытам, як сярод беларусаў, так і сярод замежных аматараў гісторыі.
У планах нашага выдавецтва — стварэнне
новых кніг Вітаўта Чаропкі. У бліжэйшы месяц у свет выйдзе найцікавейшая
гісторыя пра непераможнага вялікага гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча.
Калектыў
выдавецтва “АІВ” сардэчна віншуе вядомага пісьменніка-гісторыка з юбілеем.
Мы дзякуем Вам, шаноўны спадар Вітаўт, за супрацоўніцтва!
Жадаем шчасця, здароўя і дабрабыту Вам і Вашым блізкім!
Пожалуйста зарегистрируйтесь