На канікулах з «Рюкзачком»

У дні дадатковых зімовых канікул для школьнікаў 1‒2-х класаў рэдактар часопіса «Рюкзачок» Юлія Еўдакімава правяла прэзентацыю серыі дзіцячых перыядычных выданняў («Рюкзачок», «Рюкзачок. Мир путешествий», «Рюкзачок. Весёлый зоопарк») у бібліятэцы-філіяле № 18 Першамайскага раёна г. Мінска і бібліятэцы-філіяле № 8 імя Максіма Багдановіча Партызанскага раёна сталіцы.

Час прайшоў незаўважна. На мерапрыемствах вучні ўбачылі, як працуе дапоўненая рэальнасць у часопісах, адказалі на пытанні віктарыны, выканалі практыкаванні фізкультхвілінкі, а таксама атрымалі невялікія падарункі ад выдавецтва.

 

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь