На канікулах з «Рюкзачком»
- 22 февраля 2022 15:44:52
У дні дадатковых зімовых
канікул для школьнікаў 1‒2-х класаў рэдактар часопіса «Рюкзачок» Юлія
Еўдакімава правяла прэзентацыю серыі дзіцячых перыядычных выданняў («Рюкзачок», «Рюкзачок.
Мир путешествий», «Рюкзачок. Весёлый зоопарк») у бібліятэцы-філіяле
№ 18 Першамайскага раёна г. Мінска і бібліятэцы-філіяле № 8 імя Максіма
Багдановіча Партызанскага раёна сталіцы.
Час прайшоў незаўважна. На
мерапрыемствах вучні ўбачылі, як працуе дапоўненая рэальнасць у
часопісах, адказалі на пытанні віктарыны, выканалі практыкаванні
фізкультхвілінкі, а таксама атрымалі невялікія падарункі ад выдавецтва.
Пожалуйста зарегистрируйтесь