Мы на конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»
- 28 мая 2017 11:17:30
Мы ўзялi ўдзел у фінале абласнога этапу конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»
26 мая 2017 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Мерапрыемства праводзілася з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі. У адборачных турах прынялi ўдзел больш за 1200 школьнікаў Міншчыны.
Наша выдавецтва "Адукацыя i выхаванне" было галоўным спонсарам гэтага этапа конкурса. Фіналісты атрымалі ў падарунак нашы яркія і маляўнічыя кнігі. А загадчык аддзела маркетынгу выдавецтва Дзмітрый Кашавар быў уключаны ў склад журы. У журы былi дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Журы ацэньвала выбар тэксту, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора, артыстызм выканання.
Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага этапу, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
Фота: Аляксей Жораў
Пожалуйста зарегистрируйтесь