Музей часопіса «Вясёлка» збірае сяброў

24 лютага ў музеі часопіса «Вясёлка» адбылася сустрэча з юнымі чытачамі і супрацоўнікамі мінскай бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча.


Пісьменнік, грамадскі дзеяч, ганаровы старшыня рэдакцыйнай калегіі Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі акунуў гасцей у казачнае падарожжа па старонках часопіса і яго гісторыі, пазнаёміў з галоўным персанажам Васяй Вясёлкіным, падзяліўся ўспамінамі, як узнікла ідэя стварэння музея і дзе збіралі для яго экспанаты. Пісьменнік распавёў наведвальнікам музея, якая цудоўная і прыгожая наша Беларусь, як важна ёй ганарыцца, любіць і быць яе патрыётамі, шанаваць свой род і продкаў.

Па вялікім сакрэце раскрыў Уладзімір Сцяпанавіч і некаторыя творчыя цікавосткі. Бо для ўсіх загадка: з чаго пачынаецца літаратурны твор? Адкуль чэрпаць натхненне і з чаго пачаць?

Госці пазнаёміліся і з іншымі кнігамі і часопісамі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»: часопісам для самых маленькіх «Буся», сябрам школьнікаў часопісам «Рюкзачок», папулярнымі выданнямі серый «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”» і «Асобы», кнігамі У. С. Ліпскага «Я тут жыву», «Мая Беларусь» і раманам «Цар».

На заканчэнне прайшла невялікая аўтограф-сесія, а таксама быў зроблены фотаздымак на памяць. Але самае галоўнае — выдатны настрой і ўсмешкі, якія засталіся пасля сустрэчы з вядомым пісьменнікам.

 

Рекомендованные товары

Я тут жыву

Я тут жыву

Кніга пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага змяшч..

16.00 бел. руб.

Цар

Цар

Раман  Аўтар прапануе чытачам сенсацыйны твор, у якім імкнецца разгадаць..

14.00 бел. руб.

Мая Беларусь

Мая Беларусь

  З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай л..

12.00 бел. руб.

Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць

Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць

     Серыя «Асобы»       Уладзімір Ліпскі ..

8.00 бел. руб.

Скарбы Нясвiжскага замка

Скарбы Нясвiжскага замка

Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка”З прадмовы   Міла запрашаю ў замак..

7.50 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь