Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў Мінскую кніжную выставу-кірмаш
- 11 февраля 2017 17:14:00
ХХIV Мінскую кніжную выставу-кірмаш наведаў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Ігар Васільевіч асаблівую ўвагу ўдзяліў стэндам выдавецтваў і структур, якія маюць непасрэднае дачыненне да сферы адукацыі... Міністр быў задаволены і ўласна кантактаванню з прадстаўнікамі адукацыйна-выдавецкай дзейнасці, і кніжнымі навінкамі, якія ўбачыў на стэндах...
Так, на рахунку “Адукацыі і выхавання” такія каштоўныя выданні, як “Беларуская педагагічная энцыклапедыя” ў 2 тамах (гэта фундаментальная праца; удзел у ёй узялі больш за 400 вучоных — і педагогаў-практыкаў, і навукоўцаў-спецыялістаў з вучонымі ступенямі; фактычна, гэта ўвасобленая ў розных артыкулах канцэпцыя беларускай адукацыі з апісаннем беларускіх і замежных педагагічных методык, асноўных педагагічных школ, навукова-асветніцкіх цэнтраў); энцыклапедыя “Сусветная мастацкая культура” з серыі “Лепшая калекцыя школьніка”, «Даведнік па літаратурнай праўцы» выкладчыка кафедры стылістыкі Белдзяржуніверсітэта Пятра Жаўняровіча — незаменная кніжка як для журналістаў, так і для ўсіх, хто мае справу са словам. Пра гэта нашаму карэспандэнту паведаміла начальнік аддзела маркетынгу выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Таццяна Іванова.
Мікола Чэмер, «Словы, людзі, кнігі…». «Настаўніцкая газета», 11.02.2017
На фота: міністр адукацыі Ігар Карпенка i дырэктар нашага выдавецтва Miкалай Cупрановiч.
Фота: Палiна Тамашова
Пожалуйста зарегистрируйтесь