Міхась Пазнякоў — госць рэдакцыі часопіса «Пралеска»
- 07 апреля 2022 15:43:39
На днях у рэдакцыю часопіса «Пралеска» завітаў вядомы беларускі пісьменнік Міхась Пазнякоў. Сустрэча была вельмі цікавай, насычанай і карыснай.
Міхась Паўлавіч распавёў супрацоўнікам часопіса пра старонкі аўтабіяграфіі, расказаў пра тэматыку і праблематыку сваіх твораў. Акрамя таго, адбылося сумеснае абмеркаванне новай рубрыкі і быў запісаны відэазварот Міхася Пазнякова да маленькіх выхаванцаў.
Аб чым ішла размова, больш падрабязна вы даведаецеся ў новай рубрыцы часопіса «Літаратурная гасцёўня» майскага нумара часопіса «Пралеска».
Пожалуйста зарегистрируйтесь