Літаратурны монаспектакль "Мая Беларусь"
- 12 сентября 2018 14:23:07
Як паведамляе www.tvr.by, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса "Вясёлка" пісьменнік Уладзімір Ліпскі падрыхтаваў тэатральную пастаноўку, дзе выканаў галоўную ролю.
У аснову спектакля "Мая Беларусь" пакладзены твор самога аўтара, якi выдадзены нашым выдавецтвам "Адукацыя i выхаванне".
У Год малой радзімы празаік расказаў аб успамінах дзяцінства, ваенным часе і разуменні сучаснай Беларусі.
Уладзімір Ліпскі, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка":
"Стагодзямі чалавек выхоўваўся на літаратурным мастацкім слове, якое выходзіць з душы пісьменніка. І гэтым самым мне хацелася б паказаць: давайце выходзіць на малыя і вялікія сцэны са сваім мастацкім словам і будзем уносіць свой унёсак у выхаванне сённяшняй моладзі".
Прэм'ерны паказ спектакля "Мая Беларусь" адкрыў новы сезон беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч". У спектаклі гучыць музыка беларускіх кампазітараў.
Пастаноўка "Мая Беларусь" застанецца ў рэпертуарнай афішы тэатра "Зніч". Яе таксама плануюць паказаць і ў абласных цэнтрах Беларусі.
https://www.tvr.by/bel/news/kultura/premeroy_spektaklya_maya_belarus_otkrylsya_novyy_sezon_teatra_odnogo_aktera_znich/
Пожалуйста зарегистрируйтесь