Канікулы разам з “Вясёлкай”

Пачаліся летнія канікулы, а гэта значыць, што ў часопісаў “Вясёлка” і “Буся” працягваюцца сустрэчы з юнымі чытачамі.

 

Сёння музей “Вясёлкі” наведалі вучні сярэдняй школы № 1 г. Мінска. Дзеці пацікавіліся гісторыяй часопісаў на роднай мове, пазнаёміліся з іх галоўнымі героямі — Васем Васёлкіным і буслікам Бусем, паслухалі пра кнігі і іншыя выданні, якія выпускае “Адукацыя і выхаванне”, дазналіся пра конкурсы выдавецтва, у якіх могуць паўдзельнічаць, пагутарылі пра Год гістарычнай памяці. Таксама дазналіся, адкуль і чаму ў рэдакцыі шмат цацак, паўдзельнічалі ў займальных і вясёлых віктарынах на беларускай мове, атрымаўшы за гэта падарункі.

Выпісвайце часопісы “Вясёлка” і “Буся” на сайтах belpost.by, belpressa.by і прыходзьце да нас у госці!

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь