Канікулы разам з “Вясёлкай”
- 06 июня 2022 16:26:32
Пачаліся летнія канікулы, а гэта значыць, што ў часопісаў “Вясёлка” і
“Буся” працягваюцца сустрэчы з юнымі чытачамі.
Сёння музей “Вясёлкі” наведалі
вучні сярэдняй школы № 1 г. Мінска. Дзеці пацікавіліся гісторыяй часопісаў на
роднай мове, пазнаёміліся з іх галоўнымі героямі — Васем Васёлкіным і буслікам
Бусем, паслухалі пра кнігі і іншыя выданні, якія выпускае “Адукацыя і
выхаванне”, дазналіся пра конкурсы выдавецтва, у якіх могуць паўдзельнічаць,
пагутарылі пра Год гістарычнай памяці. Таксама дазналіся, адкуль і чаму ў
рэдакцыі шмат цацак, паўдзельнічалі ў займальных і вясёлых віктарынах на
беларускай мове, атрымаўшы за гэта падарункі.
Выпісвайце часопісы “Вясёлка” і
“Буся” на сайтах belpost.by, belpressa.by і прыходзьце да нас у госці!
Пожалуйста зарегистрируйтесь