Куды вядуць «Дарогі да Паднябеснай»: прэзентацыя кнігі Алеся Карлюкевіча

  • 25 марта 2022 21:24:04

Прэзентацыя кнігі «Дарогі да Паднябеснай: старонкі беларуска-кітайскіх літаратурных узаемасувязей» Алеся Карлюкевіча стала, бадай, галоўнай падзеяй другога дня Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.


Уступнае слова ўзяў дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі, падкрэсліўшы важную ролю кнігі — маральнае выхаванне асобы, спасціжэнне чалавекам самога сябе. Акрамя таго, ён павіншаваў Алеся Карлюкевіча з абраннем на пасаду старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар выдання, дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч падзякаваў усім, хто спрычыніўся да выхаду кнігі: рэдактару, мастаку і іншым супрацоўнікам выдавецтва. Прыгадаў пісьменнік і цікавыя сустрэчы з кітайскімі калегамі: паэтамі і празаікамі.

Цудоўныя вершы кітайскіх творцаў зачытаў паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп.

У мінулым міністр адукацыі і першы намеснік старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў прыгадаў, з чаго пачынаўся пісьменніцкі шлях Алеся Карлюкевіча.

Сваімі развагамі пра літаратуру і творчыя стасункі таксама падзяліліся журналіст Ларыса Кучарава, рэдактар кнігі Наталля Шапран, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і іншыя ганаровыя госці мерапрыемства. Працяг прэзентацыя атрымала ў час аўтограф-сесіі, у час якой наведвальнікі выстаўкі змаглі паразмаўляць з Алесем Карлюкевічам і атрымаць адказы на свае пытанні.


Фота: Марыя Арэх

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь