Кіраўнік дзяржавы прызначыў Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Сёння Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў
Андрэя Іванца Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Новы кіраўнік ведамства — вучоны, доктар
хімічных навук, член-карэспандэнт
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар.
У 2006 годзе скончыў Беларускі
дзяржаўны ўніверсітэт. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у Інстытуце агульнай і
неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2013 годзе стаў старшынёй Савета маладых
вучоных НАН Беларусі.
З 2016 года — на пасадзе намесніка дырэктара па
навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2018
годзе Андрэй Іванец — прафесар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН
Беларусі, а з 2019 года — Галоўны вучоны
сакратар НАН Беларусі.
На сустрэчы з журналістамі новы
Міністр адукацыі падкрэсліў: «Мы разумеем, што развіццё навукі, тэхналогій,
навацый непарыўна звязана з падрыхтоўкай кадраў. У сувязі з гэтым сістэма
адукацыі павінна быць выбудавана для работы з адоранымі студэнтамі, якія
вучацца для таго, каб мы падрыхтавалі кадры для нашай эканомікі. Гэта, з аднаго
боку. З іншага — трэба разумець:
сёння ад Міністэрства адукацыі патрабуецца істотная ўвага да пытанняў выхавання
падрастаючага пакалення».
Міністр дадаў, што кожны
грамадзянін павінен быць патрыётам сваёй краіны: «Мы павінны адпаведным чынам
звярнуць увагу і на вучняў, і на студэнтаў, і на рэалізацыю праграмы патрыятычнага
выхавання».
Крыніца: сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Фота:
sb.by
Пожалуйста зарегистрируйтесь