Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка наведаў стэнд выдавецтва

Адной са значных падзей учарашняга дня стала наведванне стэнда выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам. Ён з цікавасцю вывучыў кніжную прадукцыю, якая выпускаецца выдавецтвам. Асаблівую ўвагу Ігара Віктаравіча прыцягнулі кнігі «Живая боль войны» Ларысы Кучаравай і «Памятные места Беларуси», укладальнікі: В. М. Надтачаеў, Д. В. Кашавар.


Сімвалічнае значэнне гэтыя выданні набылі ў Год гістарычнай памяці, калі актуалізавалася патрэба ізноў прагартаць старонкі мінуўшчыны, каб яшчэ глыбей асэнсаваць сучаснасць. У кнізе «Живая боль войны» сабраны ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны пра тое, што яны перажылі, насуперак усяму захоўваючы веру ў перамогу, як чакалі пераможную вясну 1945 года. У кожнага з герояў кнігі свой лёс, свая вайна.

Ігар Петрышэнка заслужана ацаніў манументальнае ва ўсіх сэнсах выданне «Памятные места Беларуси», якое адрозніваецца цудоўнымі ілюстрацыямі і ўтрымлівае кантэнт дапоўненай рэальнасці з матэрыяламі ваенных відэахронік. Дырэктар выдавецтва Валянцін Навагродскі прадэманстраваў, як «ажываюць» старонкі кнігі і якія візуальныя і адукацыйныя магчымасці адкрывае гэтая ўнікальная тэхналогія для чытачоў.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь