Вандроўкі ў Краіну казак з часопісамі «Вясёлка», «Буся» і «Рюкзачок. Весёлый зоопарк» у дзіцячай бібліятэцы № 11 г. Мінска

  • 12 апреля 2022 17:44:19

Сёння ў дзіцячай бібліятэцы № 11 г. Мінска супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Вясёлка», «Буся» і «Рюкзачок. Весёлый зоопарк» сустракаліся з выхаванцамі дзіцячага сада № 350.

Дзеці пазнаёміліся з часопісамі, разам з буслікам Бусем — галоўным персанажам часопіса «Буся» — павандравалі па чарадзейнай краіне і карысна бавілі час з гульнямі «У свеце казак» серыі «Свет дзяцінства». Дарэчы, гэты навучальны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі Д. Дубінінай выйшаў у нашым выдавецтве. Усе разам успомнілі закавырыстыя беларускія словы і іх пераклад, за што дзеці і выхавацелі атрымалі прыз для дзіцячага сада — кнігу «Мяне завуць Лахнэска» Алены Масла.

Напрыканцы кожны маленькі ўдзельнік быў адзначаны падарункам ад часопісаў.

 
Метки: вясёлка
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь