Галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран у радыёпраграме «Дыялогі пра культуру»

У чаканні хуткага юбілею Максіма Багдановіча разам з часопiсам «Роднае слова» працягваем прэзентаваць лістападаўскі нумар-альманах «Роднага слова», які цалкам прысвечаны 130-годдзю «песняра чыстай красы».


Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран і навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Наталля Пыско сталі госцямі канала «Культура» Беларускага радыё.


Са слухачамі праграмы «Дыялогі пра культуру» і яе вядучым Навумам Гальпяровічам яны падзяліліся думкамі пра асобу паэта і шляхі сучаснага багдановічазнаўства. 


Падпісацца на электронную копію 11-га нумара можна на сайце часопіса.



 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь