Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вучняў прыняць удзел у канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”
- 22 января 2023 16:03:00
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вучняў VІІI–XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у ІV навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” да Міжнароднага дня роднай мовы.
Канферэнцыя будзе праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.
2023 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Канстанцыі Буйло, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Гарэцкага, Францішка Аляхновіча, Паўлюка Пранузы, Янкі Маўра, Уладзіміра Карызны, Андрэя Мрыя, Браніслава Спрынчана, Анатоля Грачанікава, Ніны Мацяш, Сяргея Грахоўскага, Уладзіслава Сыракомлі, Эдзі Агняцвет, Язэпа Драздовіча, Яўгеніі Янішчыц, Піліпа Пестрака, Адама Міцкевіча, Анатоля Вялюгіна.
Прапануем у работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў – юбіляраў 2023 года.
Заяўкі прыймаюцца да 20 лютага 2023 г. уключна.
Дата правядзення: 3 сакавіка 2023 г.
Азнаёміцца з умовамі і патрабаваннямі да работ можна на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Пожалуйста зарегистрируйтесь