Дзень беларускага пісьменства - 2021

4 – 5 верасня 2021 года ў горадзе Капыль Мінскай вобласці адбыўся XХVIII штогадовы Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае».

Сёлета ў рамках фестывалю жыхары і госці горада мелі магчымасць наведаць павільёны:

"Памяць", дзе былі прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, прайшлі сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта "Партызаны Беларусі" выдавецкага дома "Беларусь сегодня";

"Традыцыі і сучаснасць" – можна было азнаёміцца з выставай кніг, якія расказваюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. 

"Разам з кнігай мы расцём" – літаратура для дзяцей і падлеткаў, проайшлі сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;

"Слова пісьменніка" – сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі;


Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" узяла чынны ўдзел у святочных мерапрыемствах, былі прадстаўленыя як найцікавейшыя навінкі, так і найлепшыя кнігі-бестсэлеры ад нашых шаноўных аўтараў, сярод якіх былі Дзмітрый Васільевіч Кашавар і
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. 


Сардэчна дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам свята!  



 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь