Дзень беларускага пісьменства - 2021
- 06 сентября 2021 12:11:09
4 – 5 верасня 2021 года ў горадзе Капыль Мінскай вобласці адбыўся XХVIII штогадовы Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае».
Сёлета ў рамках фестывалю жыхары і госці горада мелі магчымасць наведаць павільёны:
"Памяць", дзе былі прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, прайшлі сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта "Партызаны Беларусі" выдавецкага дома "Беларусь сегодня";
"Традыцыі і сучаснасць" – можна было азнаёміцца з выставай кніг, якія расказваюць пра традыцыі і звычаі Беларусі.
"Разам з кнігай мы расцём" – літаратура для дзяцей і падлеткаў, проайшлі сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;
"Слова пісьменніка" – сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі;
Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" узяла чынны ўдзел у святочных мерапрыемствах, былі прадстаўленыя як найцікавейшыя навінкі, так і найлепшыя кнігі-бестсэлеры ад нашых шаноўных аўтараў, сярод якіх былі Дзмітрый Васільевіч Кашавар і
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.
Сардэчна дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам свята!
Пожалуйста зарегистрируйтесь