Часопісы “Буся” і “Рюкзачок. ВЕСЁЛЫЙ ЗООПАРК” завіталі да чытачоў з дзіцячага сада № 335 г. Мінска.
- 21 января 2023 16:03:00
Часопісы “Буся” і “Рюкзачок. ВЕСЁЛЫЙ ЗООПАРК” завіталі да маленькіх чытачоў з дзіцячага сада № 335 г. Мінска.
Дзеці разам з Бусем праверылі веданне беларускай мовы. Высветлілася, што іх любімыя словы — марозіва і цукеркі.
Разам з выданнем “Белорусский лес” серыі “Планета животных” і часопісам “Рюкзачок. ВЕСЁЛЫЙ ЗООПАРК” узгадалі лясных жыхароў, даведаліся пра самыя цікавыя факты з іх жыцця. Асабліва цікава было ўгадваць, што ўваходзіць у рацыён беларускіх жывёл.
У канцы дзеці атрымалі падарункі і дамашняе заданне ад часопіса “Буся” — падрыхтавацца да наступнай сустрэчы і вывучыць пяць самых цікавых беларускіх слоў.
Запрашайце нас ў госці, мы з нецярпеннем чакаем новых сустрэч.
Пожалуйста зарегистрируйтесь