Часопісы «Вясёлка» і «Буся» ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы

  • 21 мая 2022 13:27:22

На адным месцы нам не сядзіцца! Чарговая сустрэча выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», часопісаў «Вясёлка» і «Буся» разам з пісьменнікам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Уладзімірам Ліпскім адбылася з сябрамі-чытачамі ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы.

 

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі захапляльную квэст-гульню па рубрыках часопіса «Вясёлка». Лялечны тэатр «Батлейка» Замосцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна паказаў прадстаўленне — спектакль-казку з удзелам Васі Вясёлкіна, галоўнага персанажа часопіса.

Таксама ў рамках тыдня «Віткаўскіх чытанняў» мы сустрэліся з вучнямі гімназіі № 1 г. Слуцка, сярэдняй школы № 12, сярэдняй школы № 13, Замосцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна. Супрацоўнікі часопісаў «Вясёлка» і «Буся» распавялі пра часопісы, а дзеці паказалі свае выдатныя веды ў інтэлектуальных гульнях.

Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», часопісы «Вясёлка» і «Буся» вельмі цэняць сваіх чытачоў, таму ў госці прыехалі не з пустымі рукамі — усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі памятныя падарункі.

Вельмі прыемна было бачыць, што кнігі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» займаюць самыя ганаровыя месцы на стэндах і паліцах бібліятэкі, а значыць, наведвальнікі іх любяць і чытаюць.

 
Метки: Вясёлка
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь